Пошук


19 ліпеня Курыя Пінскай дыяцэзіі выдала паведамленне ў сувязі з прызначэннем Папам Францішкам дапаможнага біскупа згаданай дыяцэзіі, якім стаў ксёндз канонік Андрэй Зноска.

А 13-й гадзіне 19 ліпеня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску было прачытана паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні пробашча парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе (Гродзенская дыяцэзія), дастойнага ксяндза Андрэя Зноскі, дапаможным бскупам Пінскай Дыяцэзіі.

Дакумент прачытаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У катэдры ў гэты момант былі прысутныя некаторыя святары Пінскай дыяцэзіі, а таксама свецкія супрацоўнікі Курыі.

Адразу пасля абвяшчэння навіны, біскуп Антоні Дзям’янка разам з прысутнымі святарамі цэлебраваў святую Імшу аб Божым благаслаўленні і патрэбных ласках для новапрызначанага дапаможнага біскупа Пінскай Дыяцэзіі.

Пінск, 19 ліпеня 2024 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.