Пошук

12.07.2024 10:55   Catholic.by
Фота: Аляксандр Алісейка

З 10 ліпеня Кустодыя Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў перайшла ў непасрэднае падпарадкаванне Генеральнаму міністру, або вышэйшаму настаяцелю гэтай манаскай супольнасці.

Адпаведны Дэкрэт быў выдадзены братам Рабэрто Джэнуінам, Генеральным міністрам Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Ніжэй публікуецца тэкст дакумента.

ДЭКРЭТ

якім Правінцыйная Кустодыя Беларусі пераводзіцца
з падпарадкавання Варшаўскай Правінцыі
Меншых Братоў Капуцынаў
у непасрэднае падпарадкаванне Генеральнаму міністру

(Прат. № 00475/24)

Беручы пад увагу становішча Кустодыі Капуцынаў Беларусі, якая да сёння знаходзілася ў падпарадкаванні Варшаўскай Правінцыі;

у адказ на просьбу яе Кусташа, выразна выказаную і зацверджаную кампетэнтнымі касцёльнымі ўладамі на гэтай тэрыторыі,

выслухаўшы меркаванне Правінцыйнага міністра Варшаўскай Правінцыі,

атрымаўшы згоду Генеральнай рады 27.05.2024 г.,

ПАСТАНАЎЛЯЕЦЦА
перавод Правінцыйнай Кустодыі Беларусі,
падпарадкаванай Варшаўскай Правінцыі
Меншых Братоў Капуцынаў,
у непасрэднае падпарадкаванне Генеральнаму міністру.

Гэты дэкрэт уступае ў сілу 10 ліпеня 2024 г., у дзень яго выдання.

Усе браты, якія складаюць братнюю супольнасць Кустодыі на сённяшнюю дату, зацвярджаюцца ў атрыманых імі паслухмянасцях і ў адміністрацыйнай адзінцы іх аб’яднання, як было ўстаноўлена дагэтуль.

Удзячныя Пану Богу, даручаем усіх братоў Кустодыі заступніцтву Беззаганнай Панны, Апякункі нашага Ордэна, Серафіцкага Айца святога Францішка і благаслаўлёнага Ганарата Казмінскага, Апекуна Кустодыі.

У веры,

Брат Рабэрто Джэнуін
Генеральны міністр OFMCap

Брат Дам’ян Філіп Пэрэйра
Генеральны сакратар OFMCap

Рым, 9 ліпеня 2024 г.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця