Пошук

10.07.2024 10:10   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Віктара Ведзеня

10 ліпеня завяршаецца рэгістрацыя на Чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі, якія з 19 па 21 ліпеня пройдуць у Браславе з нагоды 25-гадовага юбілею з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі.

Для рэгістрацыі неабходна запоўніць гугл-форму:

  • Форма для запісу групы ТУТ>>>
  • Форма для індывідуальнага запісу ТУТ>>>
  • Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў.
  • Тым, каму яшчэ няма 18-і гадоў, патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў. Дазвол (раздрукаваць, запоўніць, падпісаць і мець пры сабе) ТУТ>>>

Начлег прадугледжаны ў школе, таму ўдзельнікам трэба мець з сабой турыстычны дыванок (карымат) і спальнік. Можна будзе таксама спыніцца на ноч у сваім намёце каля касцёла.

Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел — 25 руб.

З пытаннямі звяртацца па тэл.:

+375 (29) 566 48 33 (WhatsApp, Viber) — кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Праграма

  • 19 ліпеня, пятніца
    • 15.00 – 17.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
    • 17.00 — цырымонія адкрыцця Дзён моладзі
    • 17.30 — святая Імша
    • 19.00 — вячэра
    • 20.00 — канферэнцыя
    • 21.00 — вечар праслаўлення
    • 22.00 — заканчэнне першага дня
  • 20 ліпеня, субота
    • 8.30 — ранішняя малітва (Ютрань)
    • 9.00 — снеданне
    • 10.00 — канферэнцыя
    • 10.45 — праца ў групах
    • 11.45 — дыялог з біскупамі
    • 13.15 — святая Імша
    • 14.30 — абед
    • 15.00 — інтэграцыйны час
    • 16.30 — канферэнцыя
    • 17.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
    • 18.30 — вячэра
    • 20.00 — супольны вечар
    • 23.00 — заканчэнне другога дня
  • 21 ліпеня, нядзеля
    • 8.00 — ранішняя малітва (Ютрань)
    • 8.30 — снеданне
    • 9.30 — канферэнцыя
    • 11.00 — святая Імша
    • 12.30 — сведчанні
    • 13.30 — цырымонія закрыцця Дзён моладзі
    • 14.00 — абед, раз’езд удзельнікаў

 

Абноўлена 11.07.2024 14:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа