Пошук

02.07.2024 16:46   Catholic.by

2 ліпеня, ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік запісаў відэазварот, у якім дзякуе дабрачынцам і звяртаецца з просьбай аб падтрымцы далейшых прац па аднаўленні пашкоджанай пажарам святыні.

Перадусім святар выказвае падзяку ўсім тым, хто так ці інакш прычыніўся да справы адбудовы будслаўскай базылікі.

«Гэтая ахвярнасць нашых людзей вельмі добра праявілася пасля пажару, які быў у нас тры гады таму. За некалькі месяцаў мы змаглі сабраць сродкі, каб аднавіць менш-больш святыню і зрабіць часовы дах», — адзначыў ксёндз Дзмітрый.

Будслаўскі пробашч дадаў, што цяпер неабходныя сродкі на наступныя крокі: замену ўсталяванага замест знішчанага агнём часовага даху на пастаянны, а таксама на іншыя неабходныя працы, у тым ліку ўмацаванне фундаментаў касцёла.

«Таму звяртаюся да вас, дарагія вернікі нашай краіны, з просьбай аб дапамозе, каб, можа, тады, калі прыедзеце на фэст або іншымі спосабамі маглі дапамгачы ў аднаўленні нашай святыні, каб за бліжэйшыя гады гэтая святыня аднавілася і была сапраўдным цэнтрам нашага духоўнага жыцця ў Беларусі», — кіруе зварот да ўсіх неабыякавых людзей ксёндз Дзмітрый Дубовік.

Абноўлена 02.07.2024 16:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця