Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю сястры Цэцыліі Абухоўскай, шматгадовай генеральнай настаяцельніцы манаскай супольнасці Інстытуту Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці.
Спачувальны ліст іерарх скіраваў Генеральнай Настаяцельніцы Інстытуту Маці Божай Міласэрнасці Сястра Фаўстыне Цыдзік.
Вялебная Сястра Фаўстына Цыдзік, Генеральная Настаяцельніца,
ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказваю свае спачуванні ўсім, каго закранула смерць сястры Цэцыліі Абухоўскай, шматгадовай Генеральнай настаяцельніцы Інстытуту Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, асабліва Вам і сёстрам Інстытуту, а таксама родным спачылай.
Мы дзякуем Богу за ахвяру манаскага жыцця сястры Цэцыліі Абухоўскай, якую склала ў далёкім 1950 годзе і якую кожны дзень прыносіла нанава на працягу 74-х гадоў манаскага і 97-і гадоў зямнога жыцця. Менавіта па ініцыятыве Маці Цэцыліі Ваша кангрэгацыя распачала сваю дзейнасць, паглыбляючы разважанне над Божай Міласэрнасцю.
Молімся за памерлую сястру, каб на парозе вечнасці яна была сустрэта распасцёртымі абдымкамі Міласэрнага Езуса і прынята ласкавымі рукамі Беззаганнай Марыі, Маці Міласэрнасці.
Для Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці просім аб дары новых пакліканняў, каб былі маладыя сэрцы, якія адважна прымуць на сябе місію несці святло Божай Міласэрнасці далей.
Дзякуем сястры Цэцыліі Абухоўскай за пілігрымку па дарогах манаскага пасвячэння, а таксама за стараннасць і энтузіязм у абвяшчэнні Евангелля ўсюды, куды яе пасылаў Змёртвыхпаўсталы Пан. Няхай Ён сам будзе ёй вечным шчасцем і ўзнагародай.
Няхай адпачывае ў супакоі — Requiescat in pace.
З малітвай,
✠ Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі,
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Мінск, 4 чэрвеня 2024 г.