Пошук

03.06.2024 19:56   Grodnensis.by

Кангрэгацыя Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай) i Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляюць, што 3 чэрвеня ў Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) на 98-м годзе жыцця адышла ў вечнасць сястра Цэцылія Абухоўская, былая генеральная настаяцельніца Кангрэгацыі Сясцёр Маці Міласэрнасці.

Сястры Цэцыліі, вястунцы Божай Міласэрнасці, давялося ратаваць ад знішчэння арыгінал абраза Езуса Міласэрнага, напісаны Яўгенам Казіміроўскім па эскізе святой сястры Фаўстыны Кавальскай.

Пахавальныя цырымоніі адбудуцца ў Каменцы.

  • 4 чэрвеня, аўторак
    • 19.00 – перанясенне цела памерлай сястры Цэцыліі з капліцы Дома міласэрнасці ў парафіяльны касцёл святога Антонія і Аб’яўлення Пана;
    • святая Імша ў інтэнцыі спачылай;
    • пасля Імшы — магчымасць памаліцца каля труны
  • 5 чэрвеня, серада
    • 12.00 – пахавальная Імша ў парафіяльным касцёле;
    • пасля Імшы – апошняе развітанне і пахаванне.

Сястра Цэцылія Абухоўская нарадзілася ў 1927 годзе.

У 1950 годзе прынесла манаскія абяцанні. У часы пераследу веры пра тое, што яна з’яўляецца законніцай, ведалі толькі яе маці і родная сястра.

З 1959 года была арганісткай у парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат). Пасля дзесяці гадоў служэння ў Крамяніцы прыехала разам з ксяндзом Юзафам Грасевічам у Каменку. Была там арганісткай, а таксама катэхеткай, дапамагаючы ксяндзу Юзафу ў душпастырстве.

На працягу 25-і гадоў была генеральнай настаяцельніцай Кангрэгацыі Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай), будучы адказнай за ўсю супольнасць.

Абноўлена 04.06.2024 17:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.