Пошук

03.06.2024 08:37   Тэкст: Таццяна Булай, Івона Барчына / Фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

У нядзелю 2 чэрвеня ў городзе Баранавiчы адбылася працэсiя Божага Цела.

А 11-й гадзіне ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа святары ўсіх парафій горада цэлебравалі святую Імшу, пасля якой распачалася працэсія. Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах горада з самай вялікай у Пінскай дыяцэзіі колькасцю католікаў суправаджаў духавы аркестр.

Сёлета працэсiя Божага Цела сабрала больш за тысячу вернiкаў з розных баранавіцкіх парафiй.

Іх намаганнямі на вуліцах горада былі падрыхтаваныя чатыры алтары, пры якіх працэсія спынялася, чыталася Евангелле і адбывалася малітва. Падчас руху гучалі рэлігійныя спевы, якімі вернікі праслаўлялі Бога за Яго цудоўны дар.

Удзел у традыцыйнай Эўхарыстычнай працэсii бралi людзi розных узростаў: і старэйшыя асобы, і людзі сярэдняга ўзросту, і маладыя сем’i з дзеткамi, і моладзь.

Усе былі прыгожа апранутыя з нагоды свята, а твары свяціліся радасцю веры ў рэальную прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Многія гараджане з цікаўнасцю назіралі за працэсіяй з вокнаў і балконаў дамоў, а таксама з машын, што праязджалі побач. Некаторыя здымалі ўрачыстае шэсце на смартфоны. Такім чынам, працэсія стала сведчаннем веры баранавіцкіх католікаў і жывой евангелізацыяй, якая, магчыма, кране чыёсьці сэрца і дапаможа прыйсці да Бога тым, хто яшчэ Яго не пазнаў.

Заканчэнне працэсіі адбылося ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай.

Абноўлена 03.06.2024 09:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця