Пошук

25.05.2024 09:19   Catholic.by

Увечары 24 мая Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў катэдральную базыліку святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

У гэтай святыні 25 мая ён удзеліць біскупскае пасвячэнне Уладзіміру Гуляю, прызначанаму Папам Францішкам біскупам каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі. Яно стане для нунцыя Ёзіча першым біскупскім пасвячэннем у яго пастырскім служэнні.

Прадстаўнік Святога Айца ў нашай краіне прыбыў у Гродна напярэдадні. У горадзе над Нёманам Апостальскага нунцыя разам з сакаратаром Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі монсіньёрам Кшыштафам Сэрокам шчыра віталі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп намінат Гуляй, а таксама Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Разам з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандрам Румакам госці наведалі катэдральную базыліку святога Францішка Касвэрыя.

З гісторыяй адной з найпрыгажэйшых святыняў Беларусі іх пазнаёміў пробашч гродзенскай катэдральнай парафіі ксёндз канонік Ян Кучынскі. Прысутныя былі ўражаныя велічнай базылікай і захопленыя прыгажосцю архітэктуры і ўнікальных твораў сакральнага мастацтва, якія ў ёй знаходзяцца.

Яны таксама памаліліся перад цудадзейным абразом Маці Божай Кангрэгацкай, або Студэнцкай, які ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваюць гродзенскія вернікі.

Абноўлена 29.05.2024 09:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа