Пошук

10.05.2024 08:32   Тэкст і фота: Яна Чайко / Catholic.by

9 мая удзельнікі аўтобуснай пілігрымкі з Мінска на чале з ксяндзом канонікам Юрыем Санько памаліліся разам з беларусамі-католікамі ў Кракаве (Польша).

Пілігрымы з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску на аўтобусе кіруюцца ў Будапешт (Венгрыя), да шматлікіх святынь у краіне святога Стэфана і святой Альжбеты Венгерскай. Пілігрымка арганізавана пра падтрымцы пасольства Венгрыі ў Беларусі, што з’яўляецца выразам добрых прыязных адносін паміж нашымі краінамі.

Паломніцкі шлях залатагорскіх вернікаў праходзіў праз Кракаў, дзе іх гасцінна сустрэлі мясцовыя беларусы разам са сваім душпастырам ксяндзом Юрыем Рашатко.

У парафіі святога Стэфана абедзве супольнасці разам узялі ўдзел у святой Імшы. Пасля супольнай малітвы ксёндз Юрый Рашатко распавёў гасцям пра дзейнасць беларускага душпастырства ў Кракаве і благаславіў пілігрымаў на далейшы шлях.

 

Абноўлена 10.05.2024 08:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.