Пошук

05.04.2024 13:04   Catholic.by

Сёння, 5 красавіка 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ксяндза каноніка Уладзіміра Гуляя, да гэтага часу пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў горадзе Ліда Гродзенскай дыяцэзіі і Біскупскага вікарыя душпастырства для Лідскага рэгіёна, біскупам каад’ютарам гэтай жа Дыяцэзіі.

Вышэйзгаданае рашэнне было апублікавана сёння, 5 красавіка 2024 года, у Рыме ў 12.00. Апостальская нунцыятура віншуе новага біскупа каад’ютара з новай касцёльнай пасадай у Гродзенскай дыяцэзіі і даручае яго біскупскае служэнне Беззаганнай Маці Божай.

Вялебны ксёндз Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 года ў Ваўкавыску (Беларусь).

Пасля навучання ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (1992–1998), прыняў 26 чэрвеня 1999 г. прэзбітэрскае пасвячэнне з інкардынацыяй у той жа Дыяцэзіі.

Спецыялізаваўся ў дагматычнай тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), атрымаўшы ліцэнцыят у 2000 г., а дактарат у 2011 г.

3 2000 па 2001 год быў вікарыем парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне, з 2001 па 2003 год — прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, з 2003 года — пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

3 лістапада 2006 г. Біскупскі вікарый душпастырства для Лідскага рэгіёна, а з 2016 г. канонік грэміяльны катэдральнага капітула Гродзенскай дыяцэзіі.

3 верасня 2001 г. таксама выкладаў дагматычную тэалогію ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 

Абноўлена 07.04.2024 13:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця