З 22 па 24 сакавіка пры касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты.
Пачатак веснавых школьных канікул хлопцы пачалі з духоўных практыкаванняў, якія іх пробашчу ксяндзу Юрыю Жэгарыну дапамагаў праводзіць студэнт Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне Кірыл Масалыка.
У праграме рэкалекцый была малітва, супольнае перажыванне Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста ў святой Імшы, вясёлыя забавы і творчыя мастацкія заняткі, прысвечаныя 400-годдзю касцёла святога Арханёла Міхала ў Навагрудку.
Такія парафіяльныя рэкалекцыі падчас веснавых школьных канікул сталіся ўжо традыцыйнымі і кожны раз збіраюць каля двух дзясяткаў хлоцаў, якія служаць пры алтары.