![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak7.jpg)
8 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне памаліліся за жанчын, а таксама павіншавалі выкладчыц і супрацоўніц гэтай касцёльнай навучальнай установы з Міжнародным жаночым днём.
Як адзначаецца на старонцы Міждыяцэзіялнай семінарыі ў сацыяльнай сетцы Instagram, цэлебрацыю святой Імшы ў семінарыйнай капліцы ў святочны дзень узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які з’яўляецца выкладчыкам навучальнай установы, дзе раней быў таксама рэктарам.
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak5.jpg)
На цэлебрацыю, у якой бралі ўдзел рэктар Міждыяцэзіяльнай семінарыі ксёндз канонік Віталій Вайцяхоўскі, выкладчыкі, фарматары і семінарысты, былі запрошаны ўсе жанчыны, якія тут працуюць.
Семінарыйная сям’я на чале з іерархам малілася ў інтэнцыі жанчын, якія сваёй працай у семінарыі так ці інакш удзельнічаюць у фармацыі будучых святароў.
Некаторыя з іх дзеляцца з семінарыстамі ведамі, а іншыя забяспечваюць камфортныя ўмовы жыцця ў незвычайнай навучальнай установе, дзе студэнты не толькі вучацца, але таксама жывуць і моляцца разам са сваімі фарматарамі. Пасля Імшы кожная з іх атрымала маленькі падарунак як знак увагі і ўдзячнасці ад семінарыстаў.
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-11-wds8sak1.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-11-wds8sak2.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-11-wds8sak4.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-11-wds8sak8.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-11-wds8sak3.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-11-wds8sak5.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-11-wds8sak6.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-11-wds8sak7.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/03/s-2024-03-11-wds8sak9.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak1.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak2.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak4.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak8.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak3.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak5.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak6.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak7.jpg)
![](/3/images/news/2024/03/2024-03-11-wds8sak9.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)