Пошук

25.01.2024 12:46   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: vdsgrodna.by

У межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, які завяршаецца 25 студзеня, у капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, набажэнства ўзначаліў духоўны айцец семінарыстаў ксёндз Ян Сарэла.

Семінарысты, якія сабраліся на набажэнстве, маліліся аб тым, каб былі «адна аўчарня і адзін пастыр». Сёлета Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіў пад дэвізам «Любі Пана Бога твайго <…>, а бліжняга свайго, як самога сябе» (Лк 10, 27).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця