У першым у Новым, 2024 годзе нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№1 (622) 2024) чытачы больш даведаюцца пра традыцыю каляднага спеву і ад кампетэнтнага псіхолага даведаюцца, чаму самакапанне не даводзіць да дабра.
Традыцыя каляднага спеву. У матэрыяле аўтар разважае пра тое, для чаго людзі фалькларызуюць Евангелле ў песнях і чым увогуле адметны час Божага Нараджэння.
У пошуку новых шляхоў абвяшчэння Евангелля. Пастырскі 2024 год у Касцёле ў Беларусі прысвечаны касцёльным рухам. Старшыня камісіі агульнага душпастырства пры ККББ арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч кіруе да вернікаў слова з гэтай нагоды.
Калі рэфлексія шкодная? Пра пасткі самааналізу і чаму самакапанне не даводзіць да дабра, разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі можна прачытаць у першым у Новым, 2024 годзе нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».
Набыць газету можна пачынаючы з 7 студзеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).