Пошук

18.12.2023 12:08   Тэкст і фота: Крыстына Ефімовіч / Catholic.by

16 снежня ў сталічнай парафіі Святога Духа (дэканат Мінск-Усход) навучэнцы, выкладчыкі і выпускнікі Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля сабраліся на традыцыйную вігілійную сустрэчу перад святам Божага Нараджэння.

Сустрэча распачалася святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Напачатку іерарх прывітаў дырэктара навучальнай установы і адначасова пробашча чыжоўскай парафіі ксяндза каноніка доктара Яна Крэміса, прысутных святароў, выкладчыкаў і навучэнцаў усіх курсаў і напрамкаў.

У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп Станеўскі засяродзіў увагу на тым, што трэба заўсёды вучыцца, каб спазнаваць штосьці новае. Для гэтага, паводле арцыпастыра, неабходна святло веры.

«Трэба дзяліцца верай, ведамі, як хлебам, там, дзе вы жывяце, працуеце, каб ніхто не меў голаду Божага слова», — адзначыў іерарх.

Пасля Імшы ўсё перайшлі ў дольны касцёл, дзе научыэнцы павіншавалі ўсіх з надыходзячым святам і прадставілі міні-спектакль, сцэнары якога напісалі самі. Галоўная думка тэатралдізаванай пастаноўкі заключалася ў тым, што Бог ёсць любоў, і калі чалавек жыве з Богам, ён ужо не самотны.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў дырэктару і навучэнцам каледжа за віншаванні і цікавую пастаноўку на тэму Божага Нараджэння, дадаўшы, што гэтая гісторыя была перапісана людзьмі ХХІ стагоддзя. З яе відаць, як сучасны чалавек пакутуе ад самоты тады, калі ў яго жыцці няма Бога.

Тут жа адбылося благаслаўленне і дзяленне аплаткамі, падчас якога прысутныя абменьваліся віншаваннямі і святочнымі пажаданнямі.

Завяршылася сустрэча ў Чыжоўцы супольным пачастункам. У ёй бралі ўдзел таксама дзеціз парафіі Святога Духа.

 

Абноўлена 18.12.2023 12:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця