У чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№ 21 (619) 2023) узгадваюць пра жыццё і служэнне ксяндза салезіяніна Здзіслава Вэдэра, а таксама апавядаюць бацькам пра тое, што рабіць, калі дзіця крадзе.
«Прыклад веры». Адышоў у вечнасць найстарэйшы святар у Гродзенскай дыяцэзіі: 11 лістапада на 87-м годзе жыцця памёр ксёндз канонік Здзіслаў Вэдэр SDB. Наведаўшы 34 краіны свету, салезіянін шмат гадоў прысвяціў служэнню ў Беларусі.
«Габіт унутры мяне». У матэрыяле гаворка ідзе пра будзённасць строю законнікаў і законніц: сястра Фаўстына Крывіцкая з Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта распавядае пра ўвагу да манаскага адзення і цікавасць мінакоў на вуліцы.
«Што рабіць, калі дзіця крадзе?» Пра тое, як варта сябе паводзіць бацькам у непрыемнай сітуацыі, дае прафесійныя парады псіхолаг.
Пра гэта і не толькі можна прачытаць у новым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця».
Пазнаёміцца з матэрыяламі нумара можна ў PDF-версіі ТУТ>>>
Набыць газету можна пачынаючы з 27 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).