![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-01_20231126_1921974322.jpg)
26 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету, вернікі парафіі святога Казіміра ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) наведалі мясцовы псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Сайт парафіі Pio.by паведамляе, што валанцёры з парафіяльнага цэнтра Caritas разам з супольнасцю Францішканскай моладзі Таў ахвяравалі свой час, каб падзяліцца святлом і радасцю з падапечнымі інтэрната.
Сустрэча распачалася са словаў Езуса Хрыста, якія яднаюць усіх хрысціянаў — з малітвы «Ойча наш».
Далей прысутных чакала творчая праграма. Усе ахвотные маглі прадэманстраваць свае таленты ў маляванні, спеве, у ігры на фартэпіяна, у чытанні вершаў ды танцах. Астатнія натхняліся і атрымлівалі асалоду ад творчых нумароў.
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-4_20231126_1668746456.jpg)
Напрыканцы мерапрыемства падапечныя разам з гасцямі частаваліся з салодкага стала, дзяліліся хваляваннямі і жартавалі.
Для жыхароў інтэрната вернікі парафіі святога Казіміра ўжо паспелі стаць добрымі знаёмымі, бо такія сустрэчы адбываюцца рэгулярна і з цягам часу ператвараюцца ў добрую традыцыю.
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-28-9_20231126_1277112831.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-28-8_20231126_1217487743.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-28-5_20231126_1989941546.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-28-1_20231126_1275113680.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-28-7_20231126_2058681307.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-28-4_20231126_1668746456.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-28-01_20231126_1921974322.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/11/s-2023-11-28-3_20231126_2099199652.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-9_20231126_1277112831.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-8_20231126_1217487743.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-5_20231126_1989941546.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-1_20231126_1275113680.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-7_20231126_2058681307.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-4_20231126_1668746456.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-01_20231126_1921974322.jpg)
![](/3/images/news/2023/11/2023-11-28-3_20231126_2099199652.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)