Пошук

22.11.2023 09:17   Тэкст: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Аляксандра Шчыглінская / Grodnensis.by

20 лістапада ў святынях Гродна прайшоў дзень засяроджання для духавенства і законных сясцёр, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенсккай дыяцэзіі, сустрэча законных сясцёр адбылася ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім). Сёстры сабраліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і выслухалі канферэнцыю, прысвечаную тэме развіцця духоўнага жыцця.

У капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне для святароў прагучала канферэнцыя на тэму Літургіі — крыніцы ўсялякіх ласк і дароў Духа Святога.

Кульмінацыяй сустрэчы стала Эўхарыстыя ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабэрнардынскім), на якой прысутнічалі ўсе ўдзельнікі дня засяроджнання. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Тэмай гаміліі, якую прамовіў духоўны айцец гродзенскай семінарыі ксёндз Ян Сарэла, была чуйнасць да Божых спраў, а найперш пазбяганне духоўнай слепаты, якая перашкаджае заўважаць дзейнасць Бога і патрэбы іншых людзей.

На завяршэнне дня засяроджання біскуп Гродзенскі падзякаваў усім шматлікім удзельнікам гэтай сустрэчы, якая з’яўляецца добрай магчымасцю, каб напрыканцы літургічнага года набрацца духоўных сіл для ўступлення ў перыяд Адвэнту — радаснага чакання прыйсця Пана.

 

Абноўлена 22.11.2023 09:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця