Пошук

18.09.2023 12:09   Catholic.by

17 верасня ксёндз канонік Францішак Рудзь па даручэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзэфа Станеўскага ўзяў удзел у першым міжнародным М-стрыме «Народнае адзінства — гістарычная справядлівасць або адказ на пагрозы».

У мінскай гарадской ратушы сабраліся сталічныя ўлады, дэпутаты, замежныя госці і маладыя лідары з усёй Беларусі: члены маладзёжных парламентаў, БРСМ, фіналісты гарадскога праекта «Мінская змена», каб абмеркаваць важнасць Дня народнага адзінства і захавання гістарычнай памяці. У анлайн-фармаце да М-стрыму далучыліся ўдзельнікі з вобласцяў краіны, а таксама з Масквы, Санкт-Пецярбурга і Астаны.

У сваім выступленні ксёндз Францішак Рудзь адзначыў важнасць гістарычнай падзеі.

Прадстаўнік Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падкрэсліў, што ў Рэспубліцы Беларусь створаны ўсе ўмовы для мірнага і добрасуседскага пражывання ўсіх канфесій. Дзяржава падтрымлівае праекты ў сферы духоўнага развіцця насельніцтва, а Каталіцкі Касцёл прымае актыўны ўдзел у дзяржаўных патрыятычных і духоўных праектах.

У якасці прыкладу святар звярнуўся да вопыту ўзаемадзеяння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і вядучых канфесій Рэспублікі Беларусь у межах праекту гістарычнага факультэта «Дыялог культур і рэлігій». Дзякуючы гэтаму праекту звыш 2 тыс. студэнтаў БДУ наведалі касцёлы, сацыяльныя цэнтры, нядзельныя школы каталіцкай канфесіі.

Прадстаўнікі Касцёла ўзялі ўдзел у больш як 30-і мерапрыемствах, пасяджэннях круглых сталоў, дыскусійных пляцоўках, канферэнцыях універсітэта, а таксама наведалі галоўны ўніверсітэт краіны, пазнаёміліся са структурай і дзейнасцю факультэтаў, навуковымі распрацоўкамі, бібліятэчнымі і музейнымі фондамі БДУ.

У межах праекту адбываецца абмен досведам у захаванні архітэктурнай спадчыны Беларусі, методыкі выкладання гісторыі рэлігіі, кансервацыі архіўных фондаў.

Абноўлена 18.09.2023 12:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця