Пошук

12.09.2023 12:05   Паводле: vdsgrodna.by / Catholic.by

На пачатку верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне распачаўся новы навучальны год.

Традыцыйна на яго пачатку адбыліся рэкалекцыі, якія з 3 па 6 верасня праводзіў для семінарыйнай супольнасці ксёндз Міхал Цвячкоўскі, марыянін, які нясе служэнне ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Новы навучальны год у адзінай дзеючай сёння каталіцкай духоўнай семінарыі ў Беларусі сёлета распачалі тры дзясяткі кандыдатаў да святарства з Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзій, а таксама з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Падчас духоўных практыкаванняў рэкалекцыяніст падзяліўся з семінарыстамі сведчаннем свайго ўласнага паклікання. Ксёндз Міхал асабліва падкрэсліў важнасць будавання адносін з Езусам праз Марыю. Святар таксама прывёў у прыклад шэраг падзей з гісторыі, у якіх праявілася дзеянне Маці Божай, адзначыўшы, што з даўніх часоў і да сёння Багародзіца не перастае аб’яўляцца людзям, заклікаючы іх да шчырай малітвы і пакаяння.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця