Пошук

02.09.2023 18:14   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Віталія Палінеўскага

2 верасня, падчас святкавання 225-годдзя з часу заснавання гістарычнай Мінскай дыяцэзіі, былі абвешчаны дэкрэты аб прызначэнні двух новых канонікаў Мінскага катэдральнага капітула святога Міхала Арханёла і Маці Божай Будслаўскай.

Адпаведныя дэкрэты Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага зачытаў напрыканцы ўрачыстай святой Імшы ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску канцлер Мітрапалітальнай курыі і пробашч сталічнай катэдральнай парафіі ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі.

Паводле рашэння арцыпастыра, прынятага пасля абмеркавання з грэміяльнымі канонікамі капітула, ганаровымі канонікамі Мінскага катэдральнага капітула святога Міхала Арханёла і Маці Божай Будслаўскай былі прызначаны ксёндз Юрый Ясевіч, асабісты сакратар арцыбіскупа Станеўскага, і ксёндз Кірыл Бардонаў, афіцыял Міждыяцэзіяльнага Трыбунала ў Мінску.

Ксёндз Дзмітрый Пухальскі ўручыў новапрызначаным канонікам дэкрэты арцыбіскупа Станеўскага.

Абноўлена 02.09.2023 18:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа