Пошук

01.07.2023 18:54   Фота: Мікола Новікаў, Алена Бобр / Catholic.by

На працягу ўсяго дня 30 чэрвеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай прыбывалі пілігрымы, якія дабіраліся на традыцыйны фэст пешкі і на роварах.

Сёлетнія ўрачыстасці былі юбілейнымі: 25 гадоў таму кардынал Казімір Свёнтэк па распараджэнні Папы святога Яна Паўла ІІ каранаваў цудадзейны будслаўскі абраз Багародзіцы з Дзіцяткам Езусам на руках.

Традыцыя пілігрымавання мае багатую шматвяковую гісторыю і працягваецца ў нашыя дні.

У 2020 і 2021 годзе арганізаваных пілігрымак не праводзілася ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, але і тады людзі ў прыватным парадку ішлі пешкі і ехалі на роварах да Маці Божай.

Сёлета пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік прывітаў у нацыянальным санктуарыі 16 пешых пілігрымак: дзевяць з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, шэць з Віцебскай, дзве з Гродзенскай і адну з Пінскай дыяцэзіі, а таксама дзве пілігрымкі на роварах: з Віцебска і з Мінска. Разам з пробашчам пілігрымкі пры ўваходзе ў базыліку сустракаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Усяго пешкі і на роварах на фэст у Будслаў сёлета прыбылі 1862 пілігрымы.

Самай вялікай па колькасці ўдзельнікаў была пілігрымка Мінск–Будслаў, у якой ішло 258 чалавек, а самай працяглай — пілігрымка з Баранавічаў, якая працягвалася дзевяць дзён, а маршрут склаў 278 кіламетраў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця