Пошук

19.05.2023 11:31   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

15 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прайшла фармацыйная сустрэча для духавенства Гродзенскай дыяцэзіі да пяці гадоў святарства.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, на сустрэчы ксёндз Павел Урбан, пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход) і віцэ-афіцыял біскупскага суду ў Гродне, разважаў з маладымі святарамі, між іншым, аб супрацоўніцтве вікарыя з пробашчам.

Цэнтральнай часткай сустрэчы стала святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У гаміліі ксёндз Павел Урбан казаў пра сведчанне святара. Ён адзначыў, што яно вельмі патрэбнае сённяшняму свету, асабліва маладым людзям, якія ў святары хочуць бачыць прыклад святасці і дасканаласці.

На заканчэнне Імшы біскуп Кашкевіч, звярнуўшыся да сваіх маладых супрацоўнікаў, падкрэсліў, што годнасць прэзбітэрату патрабуе ад духоўных асоб святасці і вернасці, бо Касцёл і ўсе людзі маюць права чакаць ад іх паводзінаў, годных святара.

Іерарх падзякаваў адказным за арганізацыю сустрэчы, асабліва ксяндзу каноніку Паўлу Салабуду, мадэратару пастаяннай фармацыі маладых святароў Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа