Пошук

17.05.2023 15:10   Паводле: mogilevnews.by / Фота: mogilevnews.by / Catholic.by

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узяў удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Першага адкрытага абласнога конкурсу дзіцячай мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, што адбылася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Пятра Масленікава.

Як паведаміў 16 мая партал mogilevnews.by, конкурс «Светлая Пасха — сімвал міру» праводзіўся галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскім абласным аддзяленнем Беларускага фонда міру.

Урачыстасць і адкрыццё тэматычнай выставы прац пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу прайшло з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі, іерархаў Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла, прадстаўнікоў грамадскасці.

На конкурс паступіла больш за 600 прац, з якіх 45 атрымалі найвышэйшую адзнаку журы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа