Пошук

11.05.2023 09:43   с. Любаміра Кругавая ОР / Catholic.by

9 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел 18 катэхетаў: кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў, якія ў парафіях вучаць рэлігіі дзяцей і моладзь, а таксама катэхізуюць дарослых, рыхтуючы іх да прыняцця сакрамэнтаў.

Напачатку адбылася Эўхарыстычная адарацыя з Маёвым набажэнствам да Найсвяцейшай Панны Марыі, а потым — святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У прамоўленай гаміліі арцыпастыр заахвоціў сабраных да адданага выканання даручанага ім Касцёлам адказнага задання дзеля пашырэння Божага Валадарства.

На сустрэчы былі абмеркаваныя праграмы па правядзенні традыцыйных душпастырска-катэхетычных акцый «Канікулы з Богам».

Катэхеты маглі падзяліцца сваім вопытам працы з дзецьмі і моладдзю і заахвоціць адзін аднаго да яшчэ большай руплівасці ў працы на ніве Пана.

Абноўлена 11.05.2023 09:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа