6 мая, у першую суботу месяца, асаблівым чынам прысвечанага ў Касцёле Панне Марыі, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею каранацыі цудадзейнага абраза.
Майская малітоўная сустрэча збярэ каля Маці Божай Будслаўскай прадстаўнікоў розных касцёльных рухаў з усёй Беларусi. Разам з імі перад каранаваным 25 гадоў таму па распараджэнні святога Яна Паўла ІІ цудадзейным абразом будзе маліцца Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Праграма сустрэчы
- 10.30 – прыезд і прывітанне пiлiгрымау
- 10.45 – Фацімскі ружанец, споведзь
- 12.00 – святая Імша
- 13.15 – перапынак на каву i пачастунак
- 14.00 – канферэнцыя
- 14.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
- Пасвячэнне набытых рэлігійных рэчаў
- Прысвячэнне сем’яу Беззаганнаму Сэрцу Марыi
- 16.00 – ад’езд.
Асаблiвасцю майскай сустрэчы стане iнтэрактыуная праграма для дзяцей «Сэрца Марыi», якую супольна рыхтуюць рух «Сужэнскiя сустрэчы» i рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame. Плануецца ў форме гульні пазнаёміць дзяцей з асаблівасцямі набажэнства першых суботаў, прысвечанага ўшанаванню і перапрашэнню за знявагі Беззаганнага Сэрца Маці Божай.
Вядзецца прамая трансляцыя набажэнстваў з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.
З яе дапамогай можна духоўна далучыцца да ўдзелу ў Вялікай навэнне падрыхтоўкі да 25-годдзя з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.