Пошук

02.05.2023 09:09   Паводле: vdsgrodna - Instаgram / Catholic.by

Напрыканцы красавіка ў Міждыяцэзіяльна вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання.

Яго правёў для семінарыстаў ксёндз Алег Пятрашка, духоўны айцец першага курсу фармацыйнай супольнасці, што дзейнічае ў Мінску.

Як адзначаецца на старонцы Міждыяцэзіяльнай семінарыі vdsgrodna ў сацыяльнай сетцы Instаgram, у гэты дзень засяроджання, які праходзіў перад нядзеляй Добрага пастыра, духоўны айцец прапанаваў будучым святарам паразважаць на тэму Нябеснага Валадарства.

Ксёндз Алег таксама падзяліўся сваім уласным святарскім досведам і даў некалькі парад адносна таго, як не страціць дару паклікання і, нягледзячы ні на што, працягваць ісці за Панам.

«Святар — гэта сродак, а мэта — гэта Нябеснае Валадарства», — падкрэсліў духоўны айцец.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.