16 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, маленькія вернікі парафіі святога Валянціна ў Смалявічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат) прадставілі відэа, ў якім распавядаюць пра тое, як яны ўяўляюць сабе Божую Міласэрнасць.
«Праз адкрытае сэрца Бога мы адкрываем сваё сэрца і свае раны, якія з’яўляюцца грахамі. Бог дае шанц убачыць за гэтымі ранамі бясконцую крыніцу Божай ласкі, якой з’яўляецца яго міласэрнасць.
Галоўнае вярнуць, вызваліць ад граху і ад смерці чалавека. Міласэрнасць дапамагае ўсвядоміць сапраўдную годнасць чалавека». (Юшкевіч Соф’я)
«Божая Міласэрнасць — гэта добрыя ўчынкі». (Доўнар Вадзім)
«Міласэрнасць — гэта любоў, жыццё і дабро» (Вiнцэвiч Лiза)
Што значыць бачыць Божую Міласэрнасць у сучасным свеце? Як я магу паказваць Божую Міласэрнасьць там, дзе я знаходжуся?
На няпростыя пытанні дзеці адказваюць самі, раскрываючы пры гэтым свае таленты.