Пошук

15.04.2023 11:30   Grodnensis.by
Фота: Sosnowiec.scj.pl

Супольнасць Кангрэгацыі святароў Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Беларусі і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 14 красавіка ў Тухаве (Польшча) на 88-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Эрнэст Будын, сэрцанін, які з 1990 па 2013 год служыў на Гродзеншчыне.

Падчас служэння ў Беларусі святар удзельнічаў ва ўтварэнні структуры мясцовай супольнасці сэрцанаў, быў пробашчам парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка, у Ляцку (Шчучынскі дэканат), а пазней — парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).

Ксёндз Эрнэст Будын SCI нарадзіўся ў 1935 годзе ў Кендзежынцы (Польшча). Першыя манаскія абяцанні прынёс у 1952 годзе ў Стадніках, прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму ў 1960 годзе ў Кальварыі Зэбжыдоўскай арцыбіскуп Караль Вайтыла, пазней — Папа Ян Павел ІІ.

Быў эканомам манаскіх дамоў у Плішчыне, Кракаве і Стадніках, вікарыем у Кросна-Аджаньске, пробашчам парафіі ў Флёрынцы.

У 1990 годзе прыбыў у Беларусь, у 2013 вярнуўся ў Польшчу, дзе стаў служыць у Сасноўцы.

У Беларусі святая Імша за спачылага ксяндза Эрнэста Будына SCI будзе цэлебравацца 15 красавіка а 17-й гадзіне ў парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка, у Ляцку.

Пахаванне спачылага святара адбудзецца 17 красавіка ў парафіі ў Стадніках. У 11.30 (па польскім часе) адбудзецца святая Імша, пасля — пахаванне на мясцовых могілках.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.