Пошук

31.03.2023 11:33   Catholic.by

Вялебнаму Архімандрыту Сяргею Гаеку,
Апостальскаму адміністратару
для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі

Найдастойнейшы Ойча Архімандрыт!

З вялікай радасцю мы прынялі вестку аб заснаванні Святым Айцом Францішкам Апостальскай адміністратуры для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначэнні Вашай Высокапрападобнасці Апостальскім адміністратарам згаданай царкоўнай структуры.

Ад імя беларускага каталіцкага епіскапату, а таксама ад імя ўсіх вернікаў лацінскага абраду дазвольце павіншаваць Вас і ўсіх вернікаў візантыйскага абраду з гэтай гістарычнай падзеяй.

З 1943 года, пасля 80-гадовага перапынку, католікі ўсходняга абраду маюць сваю структуру і свайго ўласнага пастыра.

Дазвольце пажадаць Вам у пастырскім служэнні ў якасці Апостальскага адміністратара, патрэбных дароў Святога Духа і апекі Божай Маці.

Аксіос і многія гады, глыбокапаважаны айцец Сяргей!

З малітвай,

Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Віцебск, 30 сакавіка 2023 г.

Абноўлена 31.03.2023 16:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця