Пошук

22.03.2023 12:12   Catholic.by

20 сакавіка ў парафіі святога Юзафа ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адзначылі адпустовую ўрачыстасць.

З гэтай нагоды ўвечары ў парафіяльнай святыні адбылася ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Вернікі парафіі на чале са сваім шматгадовым пробашчам і будаўніком першага ў пасляваенны час касцёла ў Маладзечне ксяндзом прэлата канонікам Эдмундам Даўгіловічам-Навіцкім шчыра прывіталі іерарха, які паходзіць з іх супольнасці, а таксама Апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў архімандрыта Сяргея Гаека, святароў і гасцей з суседніх парафій.

У прамоўленай гаміліі біскуп Касабуцкі звярнуў увагу на асобу нябеснага заступніка роднай парафіі — святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і Апекуна паўсюднага Касцёла, чыё заступніцтва дапамагае вернікам у штодзённых клопатах і справах.

На заканчэнне святой Імшы іерарх удзяліў усім прысутным, сярод якіх было нямала дзяцей, моладзі і сем’яў, пастырскае благаслаўленне.

Абноўлена 22.03.2023 12:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця