Пошук

13.03.2023 13:03   Catholic.by

Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч скіраваў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму спачуванні ў сувязі са смерцю яго мамы, Гэлены Станеўскай, якая адышла ў вечнасць 10 сакавіка на 85-м годзе жыцця.

Ваша Эксцэленыя, дарагі Браце,

Я са смуткам даведаўся пра заканчэнне зямнога шляху Тваёй умілаванай Матулі, Пані Гэлены Вацлаваўны Станеўскай.

Ад майго імя, а таксама ад імя ўсіх супрацоўнікаў Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, жадаю выказаць Табе шчырыя спачуванні ў той глыбокай жалобе, якая спасцігла Цябе, Твайго брата, сясцёр і ўсіх Тваіх родных.

Разам з тым хачу запэўніць Цябе ў маёй гарачай малітве за супакой Душы дарагой Матулі Гэлены і аб падтрымцы для Цябе і для ўсіх Тваіх блізкіх у цяжкую хвіліну расстання. Няхай Хрыстус уваскрослы ўмацуе надзею на новую сутрэчу ў Яго Нябесным Валадарстве, дзе Ён вытра ўсе слёзы з нашых вачэй.

З выразам братняй і шчырай блізкасці ў Хрысце,

Антэ Ёзіч
Апостальскі Нунцый

Мінск, 10 сакавіка 2023 года

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа