Пошук

04.03.2023 22:22   Паводле: Samaranin.by / Фота: Samaranin.by

У ноч з 3 на 4 сакавіка ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску адбылося начное малітоўнае чуванне ў інтэнцыі як найхутчэйшага аднаўлення набажэнстваў і парафіяльнага жыцця ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

Пасля таго, як напрыканцы верасня мінулага года ў Чырвоным касцёле здарыўся пажар, прычыны якога да гэтага часу не названыя, вернікі і духавенства не маюць магчымасці маліцца ў сваёй святыні, уласнікам якой з’яўляецца дзяржаўная ўстанова.

Як паведамляецца на сайце дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by, цэлебрацыю святой Імшы падчас чування ўзначаліў пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк.

Прысутныя асаблівым чынам маліліся аб Божай ласцы хутчэйшага вяртання ў святыню, каб дзверы Чырвонага касцёла былі шырока адчынены для вернікаў і ўсіх, хто шчырым сэрцам шукае Бога.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.