Пошук

27.01.2023 11:00   Catholic.by
Ксёндз Кірыл Бардонаў. Фота Аляксандры Шчыглінскай

24 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі сваім дэкрэтам прызначыў ксяндза Кірыла Бардонава афіцыялам Міждыяцэзіяльнага Трыбунала ў Мінску.

Паводле Кодэкса кананічнага права, суддзёй першай інстанцыі ў кожнай дыяцэзіі з’яўляецца сам дыяцэзіяльны біскуп, які можа выконваць судовую ўладу асабіста або праз іншых асоб. Акрамя таго, кожны дыяцэзіяльны біскуп абавязаны прызначыць судовага вікарыя, або афіцыяла, які ўтварае адзін трыбунал з біскупам.

Касцёльнае права патрабуе, каб судовы вікарый і яго памочнікі — віцэ-афіцыялы і суддзі — былі святарамі з бездакорнай рэпутацыяй.

Новы афіцыял Міждыяцэзіяльнага Трыбунала ў Мінску прызначаны арцыбіскупам на бліжэйшыя пяць гадоў. Раней гэтую пасаду шмат гадоў займаў ксёндз канонік Дзмітрый Барыла, які працягне працу ў Трыбунале ў якасці суддзі.

Абноўлена 28.02.2023 09:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.