Пошук

26.01.2023 11:55   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Аляксей Ціхан / Grodnensis.by / Catholic.by

У студзені ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас экзаменацыйнай сесіі адбылася традыцыйная «каляда».

Вяруўшыся ў Alma mater пасля калядных канікулаў, семінарысты здаюць экзамены, якія з’яўляюцца падсумаваннем першага семестра вучобы.

Аднак фармацыя ў семінарыі — гэта не толькі вучоба, але і выхаванне ў каталіцкіх традыцыях, неабходнае для будучых святароў.

Таму, як адзначае Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, нягледзячы на атмасферу засяроджанасці, якая падчас сесіі пануе ў сценах семінарыі, там адбылася традыцыыйная «каляда». Падчас абраду духоўны айцец семінарыстаў ксёндз Ян Сарэла благаславіў пакоі студэнтаў і іншыя памяшканні семінарыі.

Напачатку ў капліцы духоўнай навучальнай установы семінарыйная супольнасць сабралася на малітве, даручыўшы Богу новы год і просячы Яго шчодрых ласкаў на гэты час.

Таксама прысутныя разам памаліліся ў інтэнцыі семінарыі і ўсіх тых, хто ўтварае яе супольнасць.

Пасля духоўны айцец благаславіў і акрапіў асвячонай вадой капліцу, пакоі выхаваўцаў і студэнтаў, кухню і сталовую, месцы вучобы.

 

Абноўлена 26.01.2023 11:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа