Пошук

26.01.2023 10:44   Catholic.by

Стала вядома, хто мае дачыненне да акту вандалізму, які адбыўся ў ноч з 19 на 20 студзеня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.

Тады невядомымі былі разбітыя шыбы ў вокнах будынку старадаўняй магілёўскай катэдры — адной з найбольш гістарычна важных каталіцкіх святынь у Беларусі. Вандалы пашкодзілі вокны прэзбітэрыя, былі таксама разбітыя наскрозь шыбы капліцы Маці Божай Бялыніцкай і святога Антонія Падуанскага, у тым ліку былі пашкоджаныя вокны памяшканняў, дзе адбываюцца сустрэчы Легіёна Марыі і групы АА, разбітыя шыбы падвальных памяшканняў пад капліцай Маці Божай Бялыніцкай.

Пасля здарэння парафія звярнулася з адпаведнай заявай у РАУС Ленінскага раёна горада Магілёва для расследвання акту вандалізму і прыцягнення да адказнасці невядомых зламыснікаў, якія яго ўчынілі.

Міліцыя неўзабаве знайшла меркаваных вандалаў.

Як перадаецца ў тэлеграм-канале mogilevnewsby, у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама паведамілі, што да акту вандалізму маюць дачыненне двое прыяцеляў, 18-і і 17-і гадоў, старэйшы з якіх ужо быў судзімы.

Паводле праваахоўнікаў, юнакі распівалі спіртныя напоі, а пасля пайшлі бадзяцца па горадзе. Наведаўшы некалькі крам, яны, ужо ў нецвярозым стане, апынуліся каля касцёла ў цэнтры горада, дзе старэйшы з прыяцеляў разбіў камянямі шыбы ў вокнах, а малодшы панёс элемент каляднай дэкарацыі, які кінуў непадалёк ад месца здарэння.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа па факце хуліганства, паведамляе крыніца.

Абноўлена 26.01.2023 11:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа