У ноч з 19 на 20 студзеня невядомымі былі разбітыя шыбы ў вокнах будынку катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве — адной з найбольш гістарычна важных каталіцкіх святынь у Беларусі.
Былі пашкоджаныя вокны прэзбітэрыя, таксама разбітыя наскрозь шыбы капліцы Маці Божай Бялыніцкай і святога Антонія Падуанскага, у тым ліку пашкоджаныя вокны памяшканняў, дзе адбываюцца сустрэчы Легіёна Марыі і групы АА. Разбітыя вокны падвальных памяшканняў пад капліцай Маці Божай Бялыніцкай.
Парафія звярнулася з адпаведнай заявай у РАУС Ленінскага раёна горада Магілёва для расследвання акту вандалізму і прыцягнення да адказнасці невядомых зламыснікаў, якія яго ўчынілі.