6–7 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася сустрэча для юнакоў.
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, на сустрэчы хлопцы з дапамогай духоўнага айца семінарыстаў ксяндза Яна Сарэлы разважалі пра моцную веру Абрагама.
Удзельнікі сустрэчы, якія сабраліся з розных парафій, разам прыйшлі да высновы, што няўпэўненасць, якую адчуваў напачатку Абрагам, паспрыяла ўзрастанню яго веры і большаму даверу Богу.
Юнакі разважалі і пра тое, што нараджэнне кожнага чалавека да веры нялёгкае: яно таксама здзяйсняецца ў выніку выпрабаванняў і цяжкасцяў, у выніку ўнутранага спусташэння, у сітуацыях пагрозы і адсутнасці апірышча.
У межах сустрэчы юнакі адаравалі Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце і мелі магчымасць пазнаёміцца з тым, як адбываецца фармацыя семінарыстаў.