Пошук

03.01.2023 22:11   Паводле: Catholicnews.by / Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў / Catholicnews.by
Фотафакт: у Віцебску біскуп Буткевіч цэлебраваў Імшу за супакой душы Бэнэдыкта XVI

2 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы за супакой душы памерлага 31 снежня Бэнэдыкта XVI.

Як паведамляецца на сайце Catholicnews.by, пастыр Віцебскай дыяцэзіі разам з прысутнымі вернікамі ўзносіў малітву аб вечным жыцці для спачылага Папы эмэрыта. Удзельнікі Эўхарыстыі маліліся таксама аб тым, каб спадчына, якую Ёзаф Ратцынгер пакінуў як тэолаг, дапамагала сучаснаму свету знаходзіць дарогу да Бога, а вернікам дапамагала будаваць сваё жыццё згодна з навукай Езуса Хрыста, згодна з Евангеллем.

У прамоўленай гаміліі біскуп Буткевіч прыгадаў гісторыю жыцця Бэнэдыкта XVI ад нараджэння да апошніх дзён яго 95-гадовага зямнога шляху.

 

Абноўлена 04.01.2023 00:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа