Пошук

30.12.2022 14:44   Фота: «Слова жыцця» / Catholic.by

У першы дзень Новага, 2023 года можна будзе набыць новы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Коратка знаёмім са змешчанымі ў № 1 (599) публікацыямі.

Што чакае Гродзенскую дыяцэзію ў 2023 годзе? Адкрыццё Дома пілігрыма ў Тракелях і ўрачыстае заканчэнне дыяцэзіяльнага Сіноду — адны са знакавых падзей, што плануюцца ў надыходзячым годзе.

Пра Марыю, якая даўняя, але заўсёды сучасная. У матэрыяле апавядаецца пра культ Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Гродне.

Музыка іх звязала… Удзельнікі праекту Sharankou family распавядаюць чытачам пра тое, як вера аб’яднала іх у шчаслівую сям’ю.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у першым за 2023 год нумары газеты «Слова Жыцця».

Газету можна набыць ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (Кунцаўшчына).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця