Пошук

17.12.2022 16:27   Фота: Кс. Кірыл Бардонаў / Catholic.by

Бэтлеемскі агонь сустракаюць у парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні
Бэтлеемскі агонь сустракаюць у парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні

15 снежня Каталіцкія скаўты Беларусі распачалі эстафету перадачы агню, запаленага на месцы Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме ў межах акцыі Бэтлеемскае святло міру.

Сёлета, які і штогод, беларускія каталіцкія скаўты сустрэлі агонь на беларуска-польскай граніцы і цяпер дастаўляюць яго ў парафіі па ўсёй Беларусі.

Увечары 17 снежня Бэтлеемскі агонь будзе ўнесены у архікатэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, а 19 снежня прадстаўнікі польскага згуртавання скаўтаў ZHP урачыста перададуць агонь з Бэтлеема ў катэдральны касцёл святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

Дастаўка Бэтлеемскага агню па парафіях Беларусі будзе працягвацца ажно да свята Божага Нараджэння 25 снежня.

Пазнаёміцца з раскладам можна ТУТ>>>

Абноўлена 17.12.2022 16:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця