Пошук

25.08.2022 10:23   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Галіна Валюшка / Grodnensis.by

20 жніўня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) сястра Кацярына Шэнда з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прынесла вечныя манаскія абяцанні.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, гэта адбылося падчас святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Сястра Марыя Кацярына, адказваючы на пытанні біскупа, абяцала яшчэ больш дасканала прысвяціць сябе Богу, з дапамогай Яго ласкі прыняць і заўсёды захоўваць той спосаб жыцця ў дасканалай чыстасці, паслухмянасці і ўбостве, які абралі сабе Хрыстус Пан і Яго Маці.

Ва ўрачыстай падзеі прынялі ўдзел святары, назарэтанкі, якія служаць у Беларусі, найбліжэйшыя родныя i сябры сястры Кацярыны.

Як знешні знак вечнага пасвячэння сястра атрымала пярсцёнак з напісанымі на ім словамі на лаціне: «Мой каханы мой, а я Ягоная», якія нагадваюць пра запавет, заключаны з Богам.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне пажадаў сястры Кацярыне кожны дзень узрастаць у святасці, да якой запрашае ўсіх людзей сам Езус Хрыстус.

На заканчэнне сястра падзякавала Богу за гэты цудоўны дзень, калі яна назаўжды прысвяціла сябе Хрысту ў Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, дзе яна будзе падзяляць з гэтай законніцкай супольнасцю ўсё, што Пан падрыхтаваў для яе ў сваёй адвечнай любові.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.