Пошук

03.08.2022 08:26   Алена Шмаўст / Catholic.by

У рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку з 29 па 31 ліпеня праходзілі рэкалекцыі «Таліта Кум» для моладзі, якая шукае Бога.

Духоўныя практыкаванні, у якіх удзельнічала група маладых людзей ад 16-і да 30-і гадоў з розных мясцін Беларусі, правёў ксёндз Віктар Ханька, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія).

На рэкалекцыях закраналіся тэмы пакаяння, прабачэння, пазнання Божай волі і жыцця паводле яе, узаемаадносінаў і даверу Богу.

У суботу сабраная ў Навагрудку моладзь удзельнічала ў канферэнцыях на розныя тэмы.

Юнакі і дзяўчаты шукалі адказы на хвалюючыя пытанні ў святле Божага Слова, з дапамогаю настаўленняў святара і сведчанняў людзей, якія ішлі да Бога рознымі шляхамі і праз выпрабаванні, а таксама ў шчырай размове з Богам у малітве падчас Эўхарыстыі і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Многія скрысталіся магчымасцю паяднацца з Богам, прыступіўшы да споведзі.

У нядзелю асабліва кранальным момантам духоўных практыкаванняў стала сустрэча з бацькамі ў апошні дзень рэкалекцый.

Перажытыя рэкалекцыі дапамаглі маладым вернікам узбагаціць і паглыбіць духоўнае жыццё, адносіны з Богам і з іншымі людзьмі. Вярнуўшыся ў свае парафіі, яны змогуць дзяліцца гэтым вопытам веры з іншымі і такім чынам сведчыць пра бязмежную любоў Хрыста да кожнага чалавека.

Абноўлена 03.08.2022 09:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа