![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-006.jpg)
У панядзелак 27 чэрвеня распачалася 12-я Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая сёлета праходзіць пад дэвізам «Супакой і Дабро».
У мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі 25-і парафій. Акрамя Гродзенскай дыяцэзіі, на парафіяду ў Гродна прыбыла таксама каманда з парафіі Найсвяцейшай Тройцы з Глыбокага (Віцебская дыяцэзія).
Усяго 217 хлопцаў і дзяўчат сабраліся ў горадзе над Нёманам са сваімі апекунамі, каб удзельнічаць у спаборніцтвах, якія праходзяць у трох намінацыях: «святыня – тэатр – стадыён».
Парафіяда распачалася святой Імшой у гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля. Цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Напачатку іерарх сардэчна прывітаў арганізатараў і ўдзельнікаў парафіяды, пажадаўшы ім з карысцю для душы і цела правесці гэты час.
Гамілію прамовіу ксёндз Андрэй Ядкоўскі CSsR, які нагадаў сабраным, што Марыя з’яуляецца найлепшым прыкладам таго, як трэба разумець і адказваць на Божую ласку. Напрыканцы святой Імшы у святыню быў унесены сцяг Парафіяды, і такім чынам яна афіцыйна распачалася.
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-29-parafiada-003.jpg)
Пасля супольнай малітвы хлопцы і дзяўчаты сустрэліся на спартыўных спаборніцтвах па валейболе і шашках, паказалі свае таленты ў музычных конкурсах і конкурсе малюнкаў, а таксама прадэманстравалі веданне Бібіі і гісторыі Касцела.
Дух спаборніцтва натхняў удзельнікаў на тое, каб найлепш паказаць свае здольнасці, але пры гэтым удзельнікі ўсведамляюць, што час Парафіяды з’яўляецца перадусім часам сустрэчы з Богам і з іншым чалавекам.
Першы дзень Парафіяды завяршыўся супольнай малітвай.
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-29-parafiada-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2022/06/s-2018-03-30-parafiada-017-cb.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-001.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-002.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-29-parafiada-003.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-004.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-005.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-006.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-007.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-008.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-009.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-010.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-011.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-012.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-013.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-014.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-015.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-016.jpg)
![](/3/images/news/2022/06/2018-03-30-parafiada-017.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)