Пошук

27.05.2022 13:11   Catholic.by

Капэлан беларускіх пчаляроў ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску, узнагароджаны юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

Загад аб узнагароджанні быў падпісаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігарам Брыло 19 мая.

Ганаровая ўзнагарода дадзена святару «за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і паспяховае правядзенне ХХІІІ Міжнароднага кангрэса Федэрацыі пчалярскіх арганізацый Еўразіі «Апіславія».

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк не толькі апякуецца беларускімі пчалярамі ў якасці капэлана, але і сам з’яўляецца дасведчаным пчаляром. Ужо стала добрай традыцыяй, што на сустрэчах духавенства, якія праходзяць у мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены, усе ўдзельнікі атрымліваюць у падарунак ад пробашча салодкі і адначасова здаровы падарунак — натуральны мёд вышэйшай якасці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця