Пошук

20.05.2022 17:28   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

З 16 па 18 мая ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) праходзілі рэкалекцыі для святароў.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у духоўных практыкаваннях удзельнічалі каля 20 святароў з Астравецкага, Смаргонскага і Ашмянскага дэканатаў.

У засяроджанні падчас рэкалекцый ім дапамагаў пробашч гудагайскай парафіі айцец Аркадзь Куляха OCD, які прамаўляў аскетычныя канферэнцыі, а таксама гаміліі на святых Імшах.

 

Абноўлена 20.05.2022 17:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця