Пошук

29.04.2022 15:05   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У бліжэйшы час з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай запланаваны шэраг прамых трансляцый набажэнстваў, а ў маі праягнуцца працы па аднаўленні пашкоджанага пажарам касцёла, у сувзяі з чым доступ у святыню будзе цалкам закрыты.

Духоўна далучыцца да малітвы ў галоўнай Марыйнай святыні Беларусі з дапамогай прамой трансляцыі можна будзе ў суботу і нядзелю 30 красавіка і 1 мая, а таксама ў першую суботу месяца 7 мая і ў нядзелю 8 мая.

Трансляцыі адбудуцца на канале Нацыянальнага санктуарыя ў YouTube у адпаведнасці з раскладам набажэнстваў:

  • субота – 12.00
  • нядзеля – 10.00 і 12.00.

Глядзець трансляцыі ТУТ>>>

Як паведаміў Catholic.by пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік, з 10 мая ў будслаўскім касцёле, які амаль год таму пацярпеў ад пажару, пасля сезоннага перапынку зноў распачнуцца рамонтна-абдбудоўчыя працы па аднаўленні святыні.

У сувязі з гэтым доступ у касцёл часова будзе цалкам закрыты, а набажэнствы зноў будуць адбывацца ў парафіяльным Доме пілігрыма — будынку, які размешчаны на плошчы з правага боку ад святыні.

Па словах ксяндза Дубовіка, у працоўных планах — рэстаўрацыя пашкоджанага купала будслаўскага касцёла, стан якога пасля пажару выклікае найбольшую занепакоенасць у спецыялістаў

Абноўлена 29.04.2022 15:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця