![](/3/images/news/2021/05/13315/2021-05-13-b81-003.jpg)
Пасля пажару, які 11 мая здарыўся ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, адпаведнымі дзяржаўнымі органамі было дадзена прадпісанне, якое цалкам забараняе эксплуатацыю будынку пацярпелага касцёла.
Такім чынам, праводзіць набажэнствы ў непашкоджанай частцы базыліцы, так званым старым касцёле, як гэта планавалася раней, у бліжэйшы час не атрымаецца.
У сам дзень пажару вернікі прыходзілі на індывідуальную і супольную малітву на адкрытым паветры перад базылікай, а таксама на святую Імшу ў капліцу будслаўскага дома сясцёр Святой Сям’і з Назарэта.
З 12 мая святыя Імшы ў Будславе цэлебруюцца ў Доме пілігрыма, які знаходзіцца з правага боку ад санктуарыя, паміж касцёлам і плябаніяй.
Палова будынку пераабсталявана пад капліцу, тут жа знаходзіцца частка абразоў і літургічных прыналежнасцяў, вынесеных з ахопленай полымем будслаўскай базылікі.
Ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, якая сёлета адзначаецца 13 мая і з’яўляецца абавязковай, святая Імша будзе цэлебравацца тут а 18-й гадзіне ўвечары.
Па зразумелых прычынах прамая трансляцыя з Будслава цяпер не вядзецца. Абсталяванне перададзена ў распараджэнне органаў следства для вывучэння відэазапісаў з мэтай выяўлення прычыны ўзгарання на даху Нацыянальнага санктуарыя.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)