Пошук

19.04.2022 11:11   Catholic.by

12 красавіка пробашч парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску ксёндз канонік Францішак Рудзь разам са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведаў сталічную праваслаўную парафію Свяціцеля Мікалая Японскага.

Наведванне праваслаўнай парафіі адбылося ў межах праекту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Дыялог культур і рэлігій», скіраванага на вывучэнне гісторыі з’яўлення, развіцця і дзейнасці вядучых канфесій у Рэспубліцы Беларусь.

У наведанай гэтым разам праваслаўнай парафіі служэнне нясуць протаіерэй Павел Сердзюк, іерэй Сергій Цімашэнкаў, іерэй Гардзей Шчаглоў, іерэй Аляксей Масесаў, іерэй Яўген Фісенкін.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю супольнасці, узялі ўдзел у малітве за развіццё і росквіт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які сёлета адзначае сваё стагоддзе, пазнаёміліся з выдавецкай дзейнасцю Праваслаўнай Црквы ў Беларусі.

У межах дыскусіі святары і студэнты абмеркавалі беларуска-японскія культурныя сувязі, царкоўную адукацыю, перспектывы развіцця каліграфіі на аснове старажытнарускага пісьма, дзейнасць школы практычнай генеалогіі.

Ксёндз Францішак Рудзь падараваў у бібліятэку парафіі кнігі «Касцёлы  Беларусі» Станіслава Янчарскага.

Праект «Дыялог культур і рэлігій» бярэ свой пачатак з 2021 года, і за гэты час ужо адбылося больш за 40 мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў каталіцкай, праваслаўнай, юдэйскай і мусульманскай канфесій. Каталіцкі Касцёл у Беларусі з’яўляецца актыўным удзельнікам праекту, падтрымлівае ініцыятывы вядучай ВНУ краіны і студэнцтва.

Абноўлена 19.04.2022 11:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця