Пошук

30.03.2022 12:30   Catholic.by

Рашэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з 10 красавіка ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адклікаецца дыспенса ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелю і абавязковыя ўрачыстасці, якая дзейнічала з кастрычніка 2020 года.

Адпаведны Дэкрэт быў падпісаны арцыбіскупам Станеўскім 29 сакавіка.

Такім чынам, пачынаючы з Пальмовай нядзелі, усе вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі абавязана асабіста, а не анлайн, браць удзел у святой Імшы ў нядзелі і абавязкаовыя ўрачыстасці.

У дакуменце, між іншым, сказана:

«Згодна з канонам 93 Кодэкса кананічнага права, гэтым дэкрэтам з 10 красавіка 2022 года спыняю дзеянне дэкрэта № 40/д/20 ад 15 кастрычніка 2020 года і адклікаю даспенсу ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай святой Імшы.

Пры гэтым да заканчэння пандэміі застаюцца ў сіле іншыя абмежаванні і рэкамендацыі, выдадзеныя кампетэнтнай уладай, якія датычацца захавання санітарных нормаў пры правядзенні набажэнстваў», — сказана ў Дэкрэце, падпісаным арцыбіскупам Юзафам Станеўскімі канцлерам Мітрапалітальнай курыі ксяндзом канонікам Дзмітрыем Пухальскім.

Канцлер курыі просіць святароў архідыяцэзіі давесці змест Дэкрэта да ведаму вернікаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.